ФУНКЦИОНАЛЬНАЯ ГРАМОТНОСТЬ
Комплексная работа з тэкстам 2 клас Раздзел “Сям'я- прытулак дабрыні”
Комплексная работа з тэкстам 2 клас Раздзел “Сям'я- прытулак дабрыні” 1 1. Прачытай тэкст. 2 1. Знайдзі памылкі на малюнках і выпішы іх. 3 2. Знайдзі малюнак з героямі твора. 4 5 6 7 8 Visually impaired version Add the lesson to yourself and edit if needed. More details Add a lesson to yourself
Original link
Комплексная работа з тэкстам Я. Галубовіча “Вожык і ручаёк” па раздзеле “Колеры года. Вясна”
Комплексная работа з тэкстам Я. Галубовіча “Вожык і ручаёк” па раздзеле “Колеры года. Вясна” 1 2 2. Выканай заданні. 3 4 5 6 7 Visually impaired version Add the lesson to yourself and edit if needed. More details Add a lesson to yourself
Original link
Комплексная работа з тэкстам па тэме “Клопат пра тых, хто навокал”
1. Прачытай тэкст.Верныя гаспадарыЖылі-былі дзед і баба. Аднойчы яны паехалі ў госці. Гаспадарамі пакінулі Гаўкалу, Мяўкалу і Кукарэкалу. Гаўкала вартавала двор. Мяўкала ганяў мышэй у хаце. Кукарэкала шукаў зярняткі, каб пакарміць сваіх сяброў. Раптам над хатай паказалася Каркала. Кінулася да зямлі, ухапіла жоўценькага Ціўкалу. Кудахтала-мама загаласіла: — Куд-куды-а?.. Куд-куды-а?.. Каркала з Ціўкалам у дзюбе ўзляцела на дуб, які рос на агародзе ў дзеда і бабы. Села на галінку і сабралася есці здабычу. Гаўкала знізу пачаў страшыць Каркалу: — Гаў-ў, гаў-ў!.. Ад-дай!.. Кукарэкала растапырыў крылы, тупаў нагамі і злосна крычаў: — Ку-ка-рэ-ку!.. У-рэ-ку!.. У-рэ-ку! Каркала падумала, што яе хочуць скінуць у раку, спалохалася. А ў гэты момант Мяўкала ўзлез на дуб. Ціхенька падкраўся да зладзейкі ды… цоп кіпцюрыстай лапай за хвост. — Кар-кар-кар-авул! — закрычала Каркала, выпусціла з дзюбы здабычу і паляцела ў лес. Жоўценькае Ціўкала злавілі ўнізе Гаўкала і Кукарэка– ла. А Мяўкала злез з дуба. У роце трымаў пёркі з хваста зладзейкі. Сябры прывялі Ціўкалу да Кудахталы. Усе радаваліся, што перамаглі Каркалу. Вярнуліся з гасцей дзед і баба. Пачаставалі сваіх верных гаспадароў…                                                            У. Ліпскі
Original link
Комплексная работа з тэкстам па тэме “Урокі жыцця”
Комплексная работа з тэкстам па тэме “Урокі жыцця” 1 1. Прачытай тэкст. Накарміць Міколку — проста бяда. То яму нясмачна, то горача, то яшчэ што. Сядзе за стол, а вакол і мама, і тата, і бабуля. Упрошваюць, угаворваюць, казкамі забаўляюць, абы хлопчык што-небудзь з’еў. Паставіла бабуля перад Міколкам місачку супу і сказала: — Еш, унучак, еш, любенькі… З’ясі — падрасцеш вялікі, дужы будзеш. — Гарачы суп, — моршчыцца Міколка. — Ну што ты выдумляеш! А калі трошачкі гарачы, дык — падзьмухай! — лагодна просіць бабуля. — Сама дзьмухай! — кладзе лыжку хлопчык. Прыйшла мама. Зачэрпнула лыжку супу, кажа да сына: — Раскрывай раток і — гам! — Не, так я не хачу! Хачу пад казку есці! — адвроч– ваецца хлопчык. — Давай пад казку. Гэтую лыжачку ты з’ясі за тату. Добра? — гаворыць мама. — Добра, — урэшце згаджаецца хлопчык. — А другую — за бабулю…. — Не хачу за бабулю! У кухню прыйшоў тата і гаворыць сыну… М. Гіль 2 2. Выканай заданні да тэкста. 3 4 5 6 7 Visually impaired version Add the lesson to yourself and edit if needed. More details Add a lesson to yourself
Original link
Комплексная работа з тэкстам 2 клас Раздзел “Сустрэча з казкай”
Комплексная работа з тэкстам 2 клас Раздзел “Сустрэча з казкай” 1 1. Прачытай беларускую народную казку. Жыў-быў зайчык — шэрая шкурка, доўгія вушкі, белае брушка. Выбег раз зайчык на палянку. Сеў на заднія лапкі. Паглядзеў сюды, паглядзеў туды. Зрабілася зайчыку весела, пабег ён далей, стаў падскокваць. Бег, бег наш зайчык, бачыць — сядзіць на пні вавёрачка. Падбег зайчык бліжэй і кажа: — Дзень добры, маленькі зайчык! А вавёрачка адказвае: — Дзень добры. Толькі я не зайчык, я — вавёрачка. Зайчык здзівіўся і пытае: — А чаму ты не маленькі зайчык, а вавёрачка? Вавёрка адказвае: — Таму што ў зайчыка хвосцік кароценькі, маленькі, а ў вавёрачкі доўгі, пушысты. Ты як сядзеш на заднія лапкі, дык у цябе хвосціка не відаць. А ў мяне паглядзі, як хвост развяваецца. Вышэй за галаву. Прыгожы! Адразу відаць, што я вавёрка, а не зайчык. — А яшчэ чаму? — не перастае пытаць зайчык. — Вось ты, зайчык, капустку любіш ды маладую кару грызеш, а я, вавёрачка, арэшкі грызу. Зайчык глянуў на вавёрачку: — Цяпер я ведаю, чаму ты вавёрачка, а не зайчык. Бывай, вавёрачка! — Бывай, зайчык! 2 2. Выканай заданні. 3 4 5 6 Visually impaired version Add the lesson to yourself and edit if needed. More details Add a lesson to yourself
Original link
Комплексная работа з тэкстам казкі “Два маразы” 2 клас Раздзел “Колеры года. Зіма”
Два маразыГулялі па полі два маразы, два родныя браты: мароз Сіні-нос і мароз Чырвоны-нос.Гуляюць-пагульваюць маразы, адзін аднаго пахвальваючы. А ноч ясная-ясная. Прасторна маразам на волі. А ціха, так ціха, нібы жывой душы не засталося на свеце. Перабеглі маразы з поля на лес. Бегаюць, палускваюць, з дрэва на дрэва пераскокваюць, зайчыкаў палохаюць. З лесу ў вёску заскочылі і давай па даху страляць.– Эге, – кажа мароз Сіні-нос, – усе пахаваліся, баяцца на двор вылезці.– Няхай толькі вылезе хто: задамо яму страху, – адказвае мароз Чырвоны-нос.Пачало развідняцца. Паваліў з комінаў дым густы. Заскрыпелі калодзежы. Павыходзілі мужчыны з хат. Хто малаціць пайшоў, хто ў лес па дровы збіраецца.– Стой жа, брат, – сказаў мароз Чырвоны-нос. – Пабяжым жа мы на дарогу ў поле.І пабеглі яны зноў у поле; стаяць, прытуліўшыся, падарожных чакаюць.Заскрыпелі сані на дарозе. Зазваніў дзесь званочак пад дугою.У санях селянін сядзіць, коніка паганяе. А ззаду за ім зухаўскі вазок плыве, званочак пазвоньвае.– Ну чакайце ж вы, – кажа мароз Сіні-нос. – Ты бяжы за мужыком, а я за панам паганюся.І пабеглі яны падарожных марозіць.Доўга бег мароз Сіні-нос, пакуль пана дагнаў . Нарэшце дагнаў, пад футра залез, цяпло выганяе адтуль. Паціскаецца пан, ногі зябнуць, холад па целе пайшоў, панскі нос пасінеў. А мароз Сіні-нос толькі пасмейваецца. Ледзь да смерці пана не замарозіў.А мароз Чырвоны-нос дагнаў селяніна і давай яго марозіць.– Эге, мароз не жартуе, – кажа селялін. Злез ён з саней, бяжыць, нагамі тупае, рукамі аб плечы бʼе. Прабег так з паўвярсты, аж горача стала яму. Сеў сабе на сані, едзе – і гора мала.– Ну пачакай ты, брат: прайму я цябе, як ты дровы сячы будзеш.Заехаў чалавек у лес. А мароз Чырвоны-нос выперадзіў яго, у лесе чакае. Выпраг коніка селянін, сякеру ўзяў ды як пачаў секчы – горача стала яму. Скінуў кажух. А мароз і ўзрадаваўся: залез у кажух і давай там белыя кросны ткаць.Зрабіўся кажух белы, як снег.Насек дроў чалавек, да кажуха ідзе, а ён увесь абмёрз.– Эге, браток, дык ты тут!Узяў пугаўё ды як стаў малаціць – ледзь жывы выскачыў мароз Чырвоны-нос ды драла ў лес.Узлаваўся мароз Чырвоны-нос на селяніна, але ніякай рады даць яму не можа.
Original link
Комплексная работа з тэкстам 2 клас Раздзел “Маёй Радзімы дзіўны свет”
Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць — спявае нехта. Прыслухаўся першы:- Відаць, жаўранак.- Не, — кажа другі, — гэта лес шуміць.А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:- Ды гэта ж зямля наша спявае.Вось якая яна, наша зямля беларуская. Таму ў нас, і песні, і танцы такія прыгожыя.
Original link
Комплексная работа з тэкстам 2 клас Раздзел “Жывая кніга беларускай прыроды”
1. Прачытай тэкст.Апалі з дрэў жоўтыя лісточкі. Залацістым дываном разаслаліся па зямлі. Ляжаць спакойна.Раптам з’явіўся ветрык. Лёгенькі, нячутны. Ускалыхнуў, заварушыў, закружыў лісцейкі, падкінуў уверх. Затым сабраў сілу, ухапіў цэлую хмару лісточкаў, закруціў, узняў высока – аж да неба. Ляцяць, ляцяць лісточкі. Няма ім супынку…Паводле З. Верас
Original link